Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Мінск і Пекін: насустрач выклікам глабалізацыі

Дата: 13 марта 2019 в 08:20
278 просмотров

12.03.2019 года на базе Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта адкрылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Моўная і гуманітарная адукацыя ў эпоху глабалізацыйных выклікаў”.
Падзея была прымеркавана да Года беларускай адукацыі ў Кітаі. На канферэнцыі разгледжаны пытанні развіцця ммжнародных камунікацыйных здольнасцей у глабальным кантэксце, стан і перспектывы школьнай шматмоўнай адукацыі і вышэйшай адукацыі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы, асаблівасці рэалізацыі праекта стварэння школьнага падручніка кітайскай мовы ў Беларусі. 
Акрамя таго, удзельнікі пазнаёміліся з культуралагічным аспектам вывучэння беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, абмеркавалі стратэгічныя падыходы да развіцця педагагічнай адукацыі ў Беларусі і Кітаі, аспекты развіцця міжнароднай акадэмічнай мабільнасці і інтэрнацыяналізацыі сістэмы вышэйшай адукацыі. 
— Мне асабліва прыемна знаходзіцца сярод вас, таму што бачу зацікаўленасць у вашых вачах. Тут сабраліся людзі, неабыякавыя да праблем, уздымаемых грамадскасцю сёння, — звярнулася да прысутных першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава. — Гэтыя пытанні важны не толькі для нашай краіны, але і для ўсяго свету. У наш час адукацыя з нацыянальнага прыярытэту становіцца сусветнай перавагай і павінна быць неперарыўным працэсам. Забеспячэнне якасці адукацыі — адказ на выклікі глабалізацыі, бо сённяшняя адукацыя — гэта развіццё агульнай і прафесійнай культуры, сацыяльная адказнасць сям’і і імкненне да развіцця і самаразвіцця. Прапановы, агучаныя сёння на канферэнцыі, будуць прыменены на практыцы. 
Рэктар МДЛУ Наталля Баранава адзначыла, што прымаючы бок перакананы ў тым, што пакаленне студэнтаў XXI стагоддзя садзейнічае міру і узаемадзеянню паміж краінамі свету. 
— Цяжкі шлях становіцца лёгкім, калі ведаеш, куды ісці, і калі сустракаеш на ім сяброў, — адзначыла Наталля Пятроўна.

Ірына ІВАШКА для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі. Фота Алега Ігнатовіча.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.