Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

У Мінску прэзентавалі кнігу вершаў беларускіх дзяцей “Дзеці за мір”

Дата: 20 сентября 2018 в 12:45, Обновлено 20 сентября 2018 в 12:50
366 просмотров

Урачыстая прэзентацыя кнігі вершаў беларускіх навучэнцаў, пераможцаў рэспубліканскага паэтычнага конкурсу “Шчасце – жыць у мірнай краіне!”, адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 18 верасня ў Дзень міру, які ў нашай краіне адзначаецца ў трэці аўторак першага восеньскага месяца, напярэдадні Міжнароднага дня міру 21 верасня. Арганізатарам конкурсу, прымеркаванага да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, выступіў Беларускі фонд міру сумесна з міністэрствамі адукацыі, культуры і інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

У кнігу “Дзеці за мір”, якая пабачыла свет у выдавецтве “Аверсэв” увайшло каля 170 лепшых паэтычных твораў канкурсантаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Дарэчы, гэта ўжо другая кніжная ініцыятыва Беларускага фонду міру ў рамках праекта “Дзеці за мір” – летась з такой жа назвай выйшаў зборнік лепшых сачыненняў беларускіх школьнікаў.
Прэзентацыя кнігі “Дзеці за мір” у НББ стала адначасова і цырымоніяй узнагароджання пераможцаў конкурсу – уладальнікаў 1, 2 і 3 месцаў ад кожнай вобласці і Мінска. А асаблівую іскрынку мерапрыемству надаў неардынарны ход арганізатараў – партнёрам праекта з ліку прадстаўнікоў міністэрстваў, дыпламатычных місій, старшынь рэлігійных канфесій, прадстаўнікоў іншых дзяржаўных і грамадскіх інстытуцый было прапанавана выбраць па аднаму вершу з кнігі і прачытаць яго са сцэны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Так, вершы дзяцей прагучалі з вуснаў старшыні праўлення Беларускага фонду міру дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Максіма Уладзіміравіча Місько, пастаяннага каардынатара ААН і пастаяннага прадстаўніка Праграмы развіцця ААН у Беларусі Іаанны Казанай-Вішнявецкі, дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Рамана Сцяпанавіча Матульскага, намесніка міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Раісы Станіславаўны Сідарэнка, Архіепіскапа Мінска-Магілёўскай епархіі Тадэвуша Кандрусевіча, галоўнага муфтыя Беларусі Абу Бекіра Шабановіча, пратаірэя Аляксандра Шымбалёва і іншых паважаных асоб.
Як стала вядома падчас мерапрыемства, кніга “Дзеці за мір” неўзабаве паступіць ва ўсе раённыя бібліятэкі краіны.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.