Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Птушка 2017 года ў Беларусі

Дата: 30 января 2017 в 13:49
1 060 просмотров

Птушкай 2017 года стаў чубаты жаваранак, паведамілі ў аб'яднанні "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ).
Такіх птушак за апошнія 30 гадоў у Еўропе стала менш на 95%, чубаты жаваранак (жаўрук-смяцюх) занесены ў Чырвоную кнігу.

Кампанію "Птушка года" АПБ праводзіць з 2000 года. Згодна традыцыі, галоўнага героя будучага года арганізацыя называе ў канцы лістапада. Як паведамілі, 2017-ы год будзе прысвечаны чубатаму жаваранку. "Птушка не такая прыкметная, як папярэднікі — гогаль і вушастая сава. Але ўвага чубатаму жаваранку неабходная: іх колькасць у Еўропе за апошнія 30 гадоў скарацілася на 95%. У Беларусі птушка знікае і занесена ў Чырвоную кнігу. Так што 2017 год — час лепей даведацца пра тое, хто такі чубаты жаваранак, якія ў яго праблемы", — паведамілі ў арганізацыі. Галоўнай пагрозай для чубатага жаваранка, як і іншых птушак, арнітолаг Сямён Левы назваў вулічных катоў. "Калі ў вас ёсць кот — просім дапамагчы і надзець на гадаванца аброжак са званочкам. Тады ён не зможа паляваць на птушку года і іншых дзікіх птушак", — сказаў ён. Просяць арнітолагі і дапамагчы скласці "чубатую" карту — занасіць дадзеныя пра месцы сустрэчы з гэтымі птушкамі на сайт florafauna.by. Раней званне "Птушка года" ўдастойваўся белы бусел, белая пліска, івалга, дамавы верабей, гарадская ластаўка, барадатая няясыць, кнігаўка, звычайны салавей, вялікая белая чапля, шэрая гусь, сокал-пустальга, вялікі краншнэп, чорны стрыж, удод, зязюля і гогаль.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.