Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

125 год з дня нараджэння Максіма Багдановіча

Дата: 9 декабря 2016 в 19:28, Обновлено 9 декабря 2016 в 19:37
651 просмотр

9 снежня спаўняецца 125 год з дня нараджэння Максіма Багдановіча (1891-1917), беларускага паэта

Нарадзіўся Максім Багдановіч 9 снежня 1891 года ў Мінску ў сям’і настаўніка. Бацька – Адам Ягоравіч Багдановіч (1862-1940) вядомы этнограф, фалькларыст, мовазнавец, скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю і працаваў у Мінску (1885-1892) загадчыкам 1-ай гарадской пачатковай навучальні. Маці —  Марыя Апанасаўна Мякота (1869-1896), настаўніца па адукацыі, цікавілася літаратурай, нават спрабавала  пісаць апавяданні.

У чэрвені 1892 г. сям’я Багдановічаў пераехала ў Гродна. Тут побач з маці і братамі Вадзімам і Лёвам прайшлі самыя шчаслівыя гады дзяцінства Максіма.

У Мінску сям’я паэта пражыла да 1896г. затым пераехала ў Ніжні Ноўгарад. Вучыцца Максім пачаў з шасці гадоў, а у 1902 годзе ён паступае ў Ніжгародскую мужчынскую гімназію.

У 10-11 гадоў Багдановіч пачаў пісаць вершы па-беларуску. 6 чэрвеня 1907 года ў газеце «Наша Ніва» публікуюць першае апавяданне М.Багдановіча «Музыка». У 1909 годзе ў гэтай газеце публікуюць першыя вершы паэта. У 1911 г. пасля заканчэння гімназіі Максім Багдановіч прыехаў на Беларусь.

У чэрвені 1908 года сям’я Багдановічаў пераязджае на пастаяннае месца жыхарства ў Яраслаўль. Максіма пераводзяць у шосты клас яраслаўскай гімназіі. Вясной 1909 года юнак захварэў на сухоты. Нягледзячы на хваробу, гады вучобы ў гімназіі былі плённымі ў творчасці. Газета «Наша Ніва» перыядычна друкуе вершы, у газеце «Голос» публікуюцца нататкі, рэцэнзіі, фельетоны, крытычныя артыкулы.

У 1909 годзе Адам Багдановіч адвозіць сына на лячэнне ў Крым. Захапленне паўднёвым краем, новае кола знаёмых, закаханасць — усё гэта паўплывала на рамантычны настрой юнака. Здароўе яго паляпшаецца.

З творамі М.Багдановіча ў 1909 годзе знаёміцца С.Палуян, супрацоўнік газеты «Наша Ніва». Вядомы публіцыст, крытык адыграў значную ролю ў творчым лёсе маладога паэта. Члены рэдкалегіі газеты «Наша Ніва» лічылі вершы М.Багдановіча «дэкадэнскімі», і яны захоўваліся ў архіве рэдакцыі. С.Палуян настаяў на іх публікацыі пасля пэўнага рэдагавання.

У 1911 годзе М.Багдановіч заканчвае гімназію і наведвае Вільню. Ён знаёміцца з братамі І. і А.Луцкевічамі, В.Ластоўскім, Б.І.Эпімах-Шыпілам. Па прапанове Луцкевічаў паэт жыве ў фальварку Ракуцёўшчына (непадалёк ад Маладэчна, дзе цяпер працуе філіял музея), што належаў іх роднаму дзядзьку В.Лычкоўскаму. Тут ён працуе над цыкламі вершаў «Старая Беларусь», «Места», піша вершы, якія складуць цыклы «Згукі Бацькаўшчыны», «Старая спадчына», а таксама стварае вершаваныя апавяданні «У вёсцы», «Вераніка».

У Вільні ў 1913 годзе ў друкарні Марціна Кухты выходзіць зборнік «Вянок»  з прысвячэннем: «Вянок на магілу С.А.Палуяну († 8 красавіка 1910 г.)».

Паводле лістоў у газету «Наша Ніва» М.Багдановіч меў намер уключыць у зборнік раздзелы «Каханне і смерць» і «З чужой глебы» (пераклады). На жаль, гэтыя раздзелы не ўвайшлі ў «Вянок» і былі апублікаваны пасля смерці паэта.

М.Багдановіч стварае «навукова абгрунтаваную канцэпцыю развіцця беларускай літаратуры ад старажытнасці да пачатку ХХ ст.» («Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці да ХVІ сталецця» [1911], «За сто лет» [1911], «Новый период в истории белорусской литературы» [1912], «Белорусское возрождение» [1914]).

У 1914 годзе М.Багдановіча прымаюць у правадзейныя члены «Всероссийского общества деятелей периодической печати и литературы».

У 1915 годзе М.Багдановіч зноў едзе на лячэнне ў Крым. Цяжкая хвароба ўсё часцей прыпыняла творчую працу. Пераадольваючы яе жорсткія праявы, паэт піша паэму «Максім і Магдалена», цыкл «На ціхім Дунаі» (вершы беларускага складу) і іншыя творы.

У верасні 1916 года М.Багдановіч заканчвае Яраслаўскі юрыдычны ліцэй. Ён марыць аб выданні новых паэтычных зборнікаў: «Маладзік» або «Красавік», «Пярсцёнак», «Шыпшына», «Полынь-трава». Але здзейсніць свае творчыя планы М.Багдановіч, на жаль, не паспеў.

Восенню 1916 года ён піша вершы «Страцім-лебедзь», «Пагоня».

У канцы лютага 1917 года М.Багдановіч назаўсёды пакідае Мінск. 25 жніўня 1917 года ў Ялце ў творчым росквіце абарвалася жыццё таленавітага мастака, які за кароткі час «здолеў здзейсніць свой найвялікшы творчы подзвіг — стаць побач з Янкам Купалам і Якубам Коласам першай зоркай на небасхіле нацыянальнай паэзіі, аказацца ў цэнтры літаратурна-грамадскага руху Беларусі пачатку ХХ ст., быць лепшым крытыкам і гісторыкам роднай літаратуры, яе класікам, выдатным перакладчыкам і празаікам» (А.Лойка).

Спадчына Максіма Багдановіча ўвайшла ў залаты фонд беларускай культуры.

Картинки по запросу 125 год максіму багдановічу

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.